Роднае слова – душа народа

З 16 па 20 лютага ў гімназіі №8 прайшоў Тыдзень роднай мовы.💫 Вучні ўдзельнічалі ў конкурсе “Пагуляем у роднае слова”, інтэлектуальнай гульні “Адкуль пайшлі назвы беларускіх гарадоў?”, віктарыне “Не маўчы па-беларуску”, у круглым стале “21 лютага – Дзень роднай мовы”. У бібліятэцы працавала кніжная выстава “Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2026 года”.📚
Усе мерапрыемствы Тыдня роднай мовы прайшлі ў атмасферы зацікаўленасці і творчасці. Яны дапамаглі вучням адчуць прыгажосць і багацце беларускай мовы.