Літаратурная гадзіна “Майстар гістарычнай прозы”

🍁25 лістапада ў гарадской бібліятэкі №2 для навучэнцаў 8 класа “Гімназія № 8 імя У. і. Казлова” адбылася літаратурная гадзіна “Майстар гістарычнай прозы”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.          

На мерапрыемстве прысутнічаў таленавіты ветэран-журналіст Жлобінскай раённай газеты ” Новы дзень», краязнаўца і пісьменнік  – Нікалай Васільевіч Шуканаў, які пазнаёміў юных чытачоў з творчым шляхам пісьменніка і з найбольш яскравымі творамі аўтара.💫