Інтэрактыўная вандроўка “Дукорскі цмок”

6 лістапада🍁 вучні гімназіі 8 ім.В.І.Казлова наведалі інтэрактыўную вандроўку для дзяцей у Дукорскім маёнтку. Яны  прайшлі квэст: даследавалі лабірынт, шукалі зброю рыцара і здабывалі элементы чароўнага зелля. Таксама наведалі  браму XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выставу рэтра-аўто і Дуб жаданняў.